Friday, 07 September 2007

Шаноўныя сябры! Сардэчна запрашаем на выставу сусветна вядомага беларускага мастака Уладзіміра Новака, адкрыццё якой адбудзецца 30 верасня 2007 г. а 12-й гадзіне. Адбудзецца рэтраспектыва 27 алейных палотнаў, створаных за 40 гадоў працы. Адну са сваіх карцін мастак перадасць у падарунак для Беларускага музея ў Нью-Ёрку.

Уладзімір Новак нарадзіўся 20 мая 1939 года ў горадзе Крычаў Магілёўскай вобласці. Яго творчасць адрозніваецца пластычнай выразнасцю і арыгінальнай кампазіцыяй. Персанальныя выставы мастака адкрываліся ў Еўропе: у Германіі, Аўстрыі, Балгарыі і іншых краінах. У Амерыцы яго выстава адкрыецца ўпершыню.

FaLang translation system by Faboba